КУВШИНОВ - IT-бизнес на 25 млн $, вышел из ПВТ, Тихановская в экономе, Лукашенко и пересадка
👉 Размова пра тое, як пабудаваць бізнэс на 25 мільёнаў, які з’яўляецца адным з лідараў свету ў сегменце, чаму IT-кампаніям варта з’язджаць з Беларусі, як вырашылі сысці з Расіі, чаму Крым у мапах кампаніі значыцца ўкраінскім і як намагаўся вызваліць брата Віктара (той самы топ-менеджар PandaDoc).
👉 Яшчэ моцны блок пра беларускую мову, мапу ВКЛ за 1500 долараў для Віктара Бабарыкі, БЧБ-бранзалеты для Сарказі і Меркель, ходкі на Акрэсціна, партыю АГП, Плошчу-2006, Святлану Ціханоўскую ў эканом-класе.
👉 Тры галоўныя пытанні размовы: ці дастаткова Flo, EPAM, Wargaming выказваюць сваю пазіцыю па вайне, чаму айцішніку прасцей страйкаваць, чым шахцёрам і навошта ў Вільні ездзіць з нумарам МЕНСК1?
🗣 Чаму Gurtam з’ехаў з Беларусі ў 2020 і перавозіў людзей?
Па-першае, мы разумелі, што гэта пачало цалкам уплываць на ўсіх, нават на тых, хто застаўся ў Беларусі, хто ні ў чым не ўдзельнічаў, але ўмовы жыцця, умовы для працы пасля 2020 пагаршаліся. Мы бачылі, што людзі не могуць раскрыцца, праяўляць сябе ў ні ў працы, ні асабіста. Знаходзячыся там у Мінску, калі яны жывуць і баяцца, што хтосьці пазваніць у дзверы, хтосці прыйдзе, і гэта ўплывае на іх дзень за днём.
Па-другое, гэта разуменне, што знаходзячыся ў Беларусі як кампанія, як супрцоўнікі, мы пэўным чынам фінансуем сістэму, якая там ёсць.
🗣 Ці могуць людзі з бізнэса кіраваць дзяржавай?
Людзі, якія ствараюць бізнэс, якія кіруюць камандай, могуць кіраваць і дзяржавай. У нас ёсць гэтае падзяленне паміж дзяржаўнымі органамі і бізнэсам, быццам бы гэта рознае. Але любая дзяржаўная ўстанова – гэта тыя ж самыя людзі, якія здзейсняюць тыя ж самыя праекты. І праекты дзяржаўнага будаўніцтва дарогі нічым не адрозніваюцца ад праекта будаўніцтва офіса ці распрацоўцы нейкай праграмы. І тое, і тое – праект, у праекце ёсць той, хто робіць нешта рукамі, той, хто робіць нешта галавой, той, хто плаціць заробак, той, хто ўсім гэтым кіруе. Не мусіць быць гэтага падзялення, што я дзяржаўны чалавек, а на той палове вашывыя блохі.
🗣 Чаму айцішніку прасцей страйкаваць, чым шахцёрам?
Гэта тлумачэнне, чаму айцішнікаў было больш на пратэсце, бо яны ўпэўнены ў сваёй будучыні, у сваёй кваліфікацыі, і ў тым, што нават праз страйк, праз шанец згубіць працу, праз рэлакацыю, яны сябе здолеюць рэалізаваць і застацца ва ўмовах жыцця, якія іх будуць задавальняць. Шмат якія людзі ў Беларусі разумеюць, што калі мяне з гэтага саўгаса, шахты, дзяржпрадпрыемства звольняць, я на рынку працы не маю той вартасці, якая будзе прыносіць мне той даход, які ў мяне зараз ёсць. І гэта зроблена адмыслова, як і ў Паўночнай Карэі, як і ў «1984», яны трымаюць людзей на такім узроўні, каб яны і не здохлі з голаду, але і не малі ніякага запасу, каб выйсці наперад.
50 views
17
0
1 month ago 00:06:23 2
Расшифровка Иссыкского письма.
1 month ago 00:03:53 1
ВИА Иверия - песня Два кувшина. Голубой огонек (1982)
1 month ago 00:02:09 20
Сказки для детей с иллюстрациями Скотта Густафсона (обзор книги от читательницы)
1 month ago 00:45:34 4
Скорая помощь / ER | s10e10 | Макемба / Makemba
1 month ago 00:13:24 165
В поисках копательского адреналина.
1 month ago 01:02:19 35
КУВШИНОВ - РЕВЕНКОВ, ТУРНИР GRAND MASTER CUP, ДЕСЯТКА (10), . ПУЛ, БИЛЬЯРД.
1 month ago 00:45:19 48
КУВШИНОВ - МОХНАЧЕВ, ТУРНИР GRAND MASTER CUP, ДЕСЯТКА (10), . ПУЛ, БИЛЬЯРД.
1 month ago 00:10:11 848
ХИЩНОЕ РАСТЕНИЕ ПРОТИВ ТАРАКАНА И COCA-COLA! 🌱 Невероятный эксперимент с непентесом
1 month ago 00:03:42 72
Кувшин
1 month ago 00:04:09 1
О кувшине и пиале. Рубаи. (ЕС) Made with Clipchamp
1 month ago 00:01:48 641
«Я знаю, что ты будешь читать следующим летом!»: «Дудочка и кувшинчик» Валентина Катаева
1 month ago 00:03:06 1
Кувшинов Максим, М.Блантер “Песни военных лет“ обр. С.Л. Гардейчик
1 month ago 00:20:05 8
Палка выручалка. 1956 Союзмультфильм
1 month ago 00:00:19 5
Видео от Художник Константин Жбанов
1 month ago 00:00:52 1
“Али-Баба“. Режиссер Наталья Шибалова
1 month ago 00:17:54 22
Традиционная посуда, пирожки и пышки в якутской деревне
1 month ago 00:01:01 12
TRAVEL BOOK
1 month ago 00:01:07 165
Европейские хрустальные кувшины
1 month ago 00:21:39 968
Дом революционера.Штыки,деньги и медали.
1 month ago 00:00:43 19.4K
«От слепка до пикселя. Искусство через призму данных»
1 month ago 00:03:50 1
Ода посуде и натуральной природной красоте Женщины! Художница Аннушка Буше - Распаковка Пандоры! Современное Искусство
1 month ago 00:00:38 2.3K
Маслёнка с водой
1 month ago 00:09:42 24
𝟭𝟰. Законы Йом Тов | Глава 9 | Мелаха «Просеивание» | Рабби Лев Лэйб Лернер
1 month ago 00:05:08 12
ЛИНДА - Психи - на бис (Академ Джаз Клуб, г. Москва) [1080p] -