25 сьнежня запрашаем на казачны калядны канцэрт Вольнага хору.
Мы рыхтуем шмат падарункаў і чакаем самых дарагіх гасьцей, вядомых кожнаму беларусу.
Разам з Вольным хорам і яго гасьцямі мы даведаемся, з чаго пачынаюцца Каляды для беларусаў, без чаго немагчыма гэтае сьвята. Успомнім, як сустракалі Каляды нашы продкі, якія дзіўныя незвычайныя абрады ладзілі ды чым каштаваліся.
І канешне, разам мы загадаем самыя патаемныя жаданні. Бо, вядома, у Сьвятую ноч спраўджваюцца ўсе мары!
Запрашаем далучыцца да анлайн канцэрта “Калядны падарунак“ а 18:00 па беларускім часе (а 16:00 па польскім часе)!
...
---------------------------------------
Падпісвайцеся на “Вольны Хор“ у сацсетках:
Telegram:
Instagram:
Facebook:
Youtube:
Падтрымаць “Вольны хор”:
PayPal: volnychoir@Show more