Видеоотчёт для польских князей и американских хозяев

Разам з калегам прыйшлі сёньня да беларускай амбасады ў Маскве з вялікім бел-чырвона-белым сцягам, каб выказаць салідарнасць з удзельнікамі Народнага сходу, што праходзіў 8 кастрычніка ў бальшыні крупных гарадоў Беларусі. Праз пяць хвілін, пасьля таго, як мы разгарнулі сцяг насупраць будынку амбасады, да нас падыйшлі паліцыянты і запатрабавалі дакуманты. Але не пасьпелі мы і рукі засунуць у кішэні, каб гэтыя самыя дакуманты дастаць, як на нас накінулася, невядома адкуль узяўшаяся, жанчына са словамі: “Я российский журналист! Я только что вернулась из пресс-тура по Беларуси, а вы националисты и фашисты, вас нужно убивать, тварей! Почему нас-российских оппозиционеров, избивают во время митингов, а вы тут стоите?!“ Словамі пра тое, што нас трэба забіць, гэтая экспрэсіўная жанчына ў чырвоным паліто-не абмежавалася і паспрабавала вырваць сцяг з нашых рук. Не без намаганьняў, але гэта ў яе атрымалася. Паліцыянты, што стаялі побач, толькі моўчкі пляскалі вачамі. На ветлівыя просьбы вярнуць сцяг, жанчына і яе група падтрымкі, у асобе двух пажылых цётак, працягвала выкідаць ў наш бок агрэсіўныя выразы. Вырашыўшы што паглядзець на гэтакія неадэкватныя паводзіны расейскай журналісткі-апазіцыянеркі пажадаюць многія землякі-вырашыў паздымаць гэта, у поўнай меры, шоў. Балазе камера апынулася пад рукой ...
Back to Top