Каму ў Беларусі перашкаджае Крыж? | #кардыналВышынскі #NonPossumus #костёл

Крыж - знак,  якому будуць супраціўляцца. (пар. Лк 2,34) Крыж - гэта мяжа паміж дабром і злом. Крыж - сімвал перамогі дабра і сімвал паразы зла. Крыж -  змушае сказаць “non possumus“. Сімвалічна, што ў Беларусі барацьба з крыжом і спроба яго знеслаўлення адбываецца на пярэдадні хрысціянскіх святаў.  Так, у 2019г., перад Пасхальнымі святамі, меў месца Курапацкі крыжалом.  А ў 2021 -  на пярэдадні свята ўзвышэння крыжа, якое католікі святкуюць 14 верасня, адбылася прафанацыя святого знака Крыжа, праз публікацыі ў газеце “Мінская праўда“ (№ 68 ад 7 верасня 2021 года). Хіба таму, як газета і ёсць часткай самой улады, то і прадстаўнікі ўлады, спрабавалі, маім меркаваннем, няўдольна выбачацца. Міністр замежных спраў Макей перад прадстаўніком Ватыкану арбп Ёзічам. Апарат упаўнаважанага па справах рэлігіі - спадар Румак, перад старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскупам Буткевічам, ну, а міністэрства інфармацыі нават зрабіла  заўвагу газеце.  Чаму гэта выглядае неўдольна? Таму што тут усе паясне
Back to Top