У Віцебску затрыманы суценёр, які прызнаўся, што служыць у храме ()

Следчыя ўстанавілі, што жыхар Ленінградскай вобласці спрабаваў вывезці ў Расію двух маладых жанчын. Аднак давесці задуманае да канца яму перашкодзілі праваахоўнікі. Усіх траіх затрымалі ў Віцебску пры пасадцы ў аўтобус, які адпраўляўся ў Санкт-Пецярбург. Гэтая інфармацыя атрымала ў Інтэрнэце шырокі грамадскі рэзананс. Прычына гэтаму — род заняткаў затрыманага. Са слоў мужчыны, ён з’яўляецца святаром аднаго з храмаў Ленінградскай вобласці. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top