Recha -- Механізм

Летам 2009-га гурт Recha ужо без таленавітай скрыпачкі – Арыны, яшчэ без акардэаніста – віртуоза – Віктара Паўлючэні. Скончыліся польскія гастролі, наперадзе невядомасць. Мы ў развагах над музычнымі формамі і лёсам Recha. Дзесяць гадоў таму слухач зняў наш выступ у кавярні і вось сёння даслаў мне відэа. Дзякуй, Міхась Сахарчук, за аператарскую працу і дзесяцігадовую вытрымку, цудоўная магчымасць прыгадаць мінулае і скарэктаваць будучыню. Бас – Кастусь Лісецкі, гітара – Мікіта Кішоў, ударныя – Леанід Паўлёна
Back to Top