Аршанскі раён у рэжыме перазагрузкі ()
Развіццё тэрыторыі – на асаблівым кантролі ўлады абласной і рэспубліканскай. Прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера павінны выйсці на ўзровень перадавых, каб рэгіён стаў узорным не толькі для вобласці, але і для краіны. Галоўнае патрабаванне – абнаўленне вытворчасці, бо Орша – магутны прамысловы цэнтр. Між тым сацыяльныя патрэбы жыхароў не адыходзяць на другі план і застаюцца ў цэнтры ўвагі ўлады. У бліжэйшы час чакаецца адкрыццё новага корпуса бальніцы імя Сямашкі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017