Як лідар гурта Gods Tower апынуўся ў Літве? | Как лидер Gods Tower оказался в Литве?

За каментар у сацсетках на адрас старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя лідара культавага метал-гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава пакаралі трыма гадамі “хіміі“ з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Музыка “накіравання ў папраўчую ўстанову” чакаць не стаў і з’ехаў з Беларусі. “Дзякуй Украіне за тое, што яна існуе, — выратавала. Дзякуй Літве, што прыняла”, — напісаў музыка 30 верасня на свай старонцы ў фэйсбуку. Чаму да апошняга цягнуў з ад’ездам? Якія прыгоды давялося перажыць на шляху да Вільні? Ці лягуць перажытыя за апошні год падзеі ў падмурак новага альбома Gods Tower? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар метал-гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў. 03:00 Эмацыйны стан перад уцёкамі з Беларусі 06:40 Як прымалася рашэнне эміграваць? 09:00 Бягучая сітуацыя: сталі пісаць сілавікі і пагражаць, што абвесцяць у крымінальны вышук 15:40 Уцёкі ва Украіну, а потым у Літву: як гэта было 18:30 Хто дапамагаў ва Украіне? Словы ўдзячнасці беларускай дыяспары 23:10 Бліжэйшыя планы. Ці да творчасці ця
Back to Top