Вываз старога трамвая з цэха трамвайнага дэпо

Не так даўно ў раёне рачнога порта з’явіўся ветразева-маторны клуб “Арго“. Ён створаны па ініцыятыве Аляксандра Грузневіча, які марыць аб водных падарожжах па Заходняй Дзвіне да Балтыйскага мора і далей да Швецыі і іншых краін. А трамвайны вагон спатрэбіўся, як памяшканне для навучальнага класа, дзе будучыя вучні будуць вывучаць караблебудову і навігацыю. І вось трамвай пад нумарам 500 накіроўваецца на вечную стаянку... У клуб “Арго“ можа запісацца любы жадаючы. Патэлефануйце па нумары МТС: 900-27-39. І Аляксандр адкажа на любое ваша пытанне.
Back to Top