Фрагмент урока беларускай мовы. Вучым мову праз песні.

Настаўніца пачатковых класаў Аліна Ваўранюк з Беластока навучае дзяцей беларускай мове праз ... спевы і караоке. Так дзеці адначасова вучацца чытаць, вымаўляць словы, разумець сэнс. Дыскі змяшчаюць не толькі самі дзіцячыя песні, але і фанаграму, пад якую добра спяваць. Усе песні на дысках запісаныя навучэнцамі пачатковай школы з класаў Аліны Ваўранюк. Яны вельмі ганарацца, што самі стварылі медыяпрадукт.
Back to Top