“Дыялогі пра культуру“ - 23. Зоя Літвінава і Зоя Луцэвіч -

Восьмы год запар на мінскай плошчы Якуба Коласа арганізуецца праект “Мастак і горад“. Сёлета ён мае назву “Зоі“ і прысвечаны дзвюм яркім прадстаўніцам сучаснага беларускага мастацтва – Зоі Літвінавай і Зоі Луцэвіч. Іх жыцці непарыўна звязаны адно з адным: настаўніца і вучаніца, хросная маці і хрэсніца, блізкія сябры, якія падзяляюць агульныя каштоўнасці і любоў да мастацтва. Каб прасачыць сувязь і пераемнасць двух пакаленняў беларускай жывапіснай школы, выстава падзелена на два этапы. У маі экспазіцыю адкрыла Зоя Літвінава, “вялікая“ Зоя, а сёння на плошчы Якуба Коласы выстаўлены рэпрадукцыі твораў Зоі “маленькай“ Луцэвіч. Абедзе мастачкі сёння госці праграмы “Дыялогі пра культуру“ з Мікалаем Паграноўскім: Далучайцеся да канала “Культура“ ў сацыяльных сетках: https:
Back to Top