LIVE: SloMo / Жбанкоў ды Залескі / чытанка дзеля кніжнікаў

Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - Беларускі фонд культурнай салідарнасці разам з Максімам Жбанковым ды Арцёмам Залескім запрашаюць: Дабрачынная анлайн-акцыя ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў ды выдаўцоў. Падчас прамога эфіру будзе адкрыты збор у іх гонар! 26 лютага, 21:00 У праграме: гульні розуму з абмежаванай адказнасцю. Нефарматны культур-аналітык Максім Жбанкоў чытае тэксты са сваёй будучай кніжкі “SloMo. Хатняя крытыка культурнага дызайну”. Музычныя акцэнты: барабанны one-man-army Арцём Залескі (драмз лупс спецэфекты). Пытанні і каменты горача вітаюцца і атрымаюць шчодры фідбэк удзельнікаў імпрэзы. Прыходзь і кайфуй! Шануй свае хістанні! Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя пацярпелым дзеячам кніжнай справы. - Мы ў сацсетках: 👉 Telegram - 👉 Facebook - 👉 Instagram - 👉 Youtube - #BY_CULTURE
Back to Top