Доктар Дулітал і яго звяры, ч. 3. Падарожжа ў Афрыку | Казкі-падабайкі 👍 — Добры канал

► Пішыце нам у Telegram-чат: “Казкі на Добрым“! ► Увага! Зваротная сувязь для маленькіх гледачоў! Вы можаце дасылаць нам свае каментары ці малюнкі-ілюстрацыі да казкі, якая спадабалася, у Telegram-чат ці на электронную пошту: kazkibydobry@ У адным з выпускаў мы абавязкова зладзім выставу вашых малюнкаў. А з пераможцамі выйдзем на відэасувязь і пазнаёмімся асабіста! — — — Нашто ластаўка прыляцела да доктара Дулітла? І куды ён з сябрамі пасля гэтага адправіўся на караблі? Аб гэтым вы даведаецеся з трэцяй часткі казкі Х’ю Лофцінга «Доктар Дулітал і яго звяры». Казачнік Алесь і Чычы прачытаюць і пакажуць вам працяг гэтай неймавернай гісторыі. Аднойчы, гэта было зімой, доктар Дулітал і яго сябры-звяры сядзелі ля агню. Раптам собачка Гаў-Гаў насцярожыўся. Нехта стукаў у акно. Гэты была ластаўка. Змёрзлая вельмі-вельмі! Доктар Дулітал стаў адаграваць птушачку. Нарэшце яна зусім ачуняла і дзюбай выцягнула з-пад крыла скручаны ў рурку ліст. У Афрыку, доктар, кіруйце шпарчэй!
Back to Top