З Днём міжнароднай салідарнасці працоўных! Інтэрнацыянал ад БСДП

Шаноўныя сябры! Брэсцкая абласная арганізацыя БСДП віншуе Вас з Днём міжнароднай салідарнасці працоўных! Кожны жыхар Беларусі мае права на годны ўзровень жыцця і сацыяльную абарону. Замест гэтага - усё менш справядлівасці, усё больш растуць цэны на тавары і паслугі. Усё больш платным становіцца ахова здароўя і адукацыя, ўсё больш недаступным жыллё. Мы бачым усё большы разрыў у аплаце працы і абыякавае стаўленне чыноўнікаў да простых грамадзянаў. Краіна чакае пераменаў! Мы цвёрда верым у тое, што эканоміка павінна быць мадэрнізаваная, а прадпрыемствы стаць сучаснымі і экалагічнымі. Заробкі павінны забяспечыць годнае жыццё. Ахова здароўя і адукацыя павінны быць якаснымі і даступнымі, а спрыяльная навакольнае асяроддзе захавана для цяперашняга і будучых пакаленняў. Мы ўпэўненыя, што толькі салідарнымі дзеяннямі магчыма дамагчыся лепшага жыцця! Далучайцеся да #БСДПбрест! За лепшую Беларусь! Інтэрнацыянал у перкладзе Янкі Купалы мы паспрабавалі выканаць самі
Back to Top