Ансамбль Песняры. Наследие. Спадчына

Спадчына Янка  Купала Ад прадзедаў спакон вякоў  Мне засталася спадчына;  Памiж сваiх i чужакоў  Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны  Вясеннiя праталiны,  I лесу шэлест верасны,  I ў полi дуб апалены. Аб ёй мне будзiць успамiн  На лiпе бусел клёкатам  I той стары амшалы тын,  Што лёг ля вёсак покатам; I тое нуднае ягнят  Бляянне-зоў на пасьбiшчы,  I крык варонiных грамад  На могiлкавым кладбiшчы. I ў белы дзень i ў чорну ноч  Я ўсцяж раблю агледзіны,  Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,  Цi трутнем ён не з’едзены. Нашу яго ў жывой душы,  Як вечны светач-полымя,  Што сярод цемры i глушы  Мне свецiць мiж вандоламi. Жыве з iм дум маiх сям’я  I снiць з iм сны нязводныя…  Завецца ж спадчына мая  Ўсяго Старонкай Роднаю.
Back to Top