Містэр Гомель 2015 []

У пошуках натхнення і альтэрнатыўных крыніц энергіі, відэа-crew 34mag выбраўся ў Гомель і амаль выпадкова трапіў на фінальны гала-канцэрт конкурсу «Містар Гомель», штогадовага шоу мясцовых супермэнаў. Правадніком у закулісны свет конкурсу стаў наш даўні знаёмы Харытон. Вядомы невялічкаму, але дружнаму колу сваіх прыхільнікаў, інтэлігентны гомельскі фрык, паэт, танцор, барыста і вядучы свайго відэашоу пад назвай «Воскресное Воскресенье».
Back to Top