У трох раёнах вобласці дзеці бясплатна ездзяць на заняткі ()

Такую ініцыятыву аддзелаў адукацыі падтрымалі мясцовыя Саветы дэпутатаў. Ільготы будуць дзейнічаць з 1 верасня да 30 чэрвеня для навучэнцаў школ, якія пражываюць на тэрыторыі Аршанскага, Гарадокскага і Лепельскага раёнаў. Ездзіць бясплатна яны змогуць ад месца жыхарства да месца вучобы ці кружковых заняткаў і назад на прыгарадным і гарадскім пасажырскім транспарце. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top