ГОРЕЦ Сергий Мельянец - Горац ( арт фестиваль “Каласы“)
ГОРАЦ
Калі не гатовы ты паміраць,
Горцам табе бессмяротным не стаць!
Тая карціна стаіць уваччу,
Як на вяршыні я грукат пачуў,
Як па цвіках біў цяжкі малаток,
Неба распятае згледзеў мой зрок.
У тое імгненне я іншы стаў,
Калі меч духоўны сэрца працяў.
Стары памёр я, новы – ўваскрос
З мэтай адной – дайсці да нябёс.
Вось бессмяротным Горцам я стаў,
Творца мяне Сваім сынам назваў.
Кніга ў кішэні, ды ёсць у руцэ меч –
Страхі-сумневы згінулі прэч.
Легенда паўстала і побач герой.
Меч падымі, трымай за спіной.
Ведаеш імя, бачыш мой шлях:
Ён незваротны – будзе працяг!
Гэта мой выбар – чужынец. Мой лёс –
Стаяць на вяршыні, бліжэй да нябёс.
Доля нямногіх, так, доля святых –
Стаць Горцам ды весці да неба ўсіх.
Ты грэбуеш смерцю, калі стаіш
Адзін на вяршыні, дзе вецер і крыж.
Дазволь мечу праўды сэрца працяць,
Змяняючы сутнасць, cэнс новы даць.
Горац не можа збоку стаяць,
Калі свет ад цемры трэба збаўляць.
Горац – ахоўнік, прайшоў сто дарог,
Страціўшы ўсё, толькі душу збярог.
Горцам, урэшце, зможа стаць той,
Хто мэту жыцця асэнсуе душой,
Хто вырваўся з тлуму, хто веру знайшоў,
За зоркай далёкай услед хто пайшоў.
Паветра мала, кіслароду ў ім не хапае мне, вядома.
Не магу я дыхаць, на калені валіць стома.
Бачу вяршыню, ды сілаў так мала, ды моцы больш няма.
Усё, што мне застаецца – паўзці ўверх да святла.
Холад забраўся ў сэрца, закоўваючы ў свае кайданы.
Маё сэрца – мішэнь для болю, страху і смутку-тугі.
Сабраўся зноў з духам, узяў волю ў кулак.
Хай так, я гатовы, толькі б з неба быў знак.
Дакладна, павер, Неба хопіць на ўсіх –
Тых, хто са мною, – зноўку жывых.
Вось, дакрануўся рукой да нябёс.
Здзейсніўся цуд: я – жывы, я – ўваскрос!
© Copyright: Сергий Мельянец, 2019
Слова - Сергий Мельянец
Перевод на беларускую мову - Лявон Баршчэўскі, Аляксей Шэйн, Алена Прыстаўка и Сергий Мельянец.
Музыка - Сергий Мельянец и Antoni Wojnar
Аранжировка - Зоя Юшкевич и Сергий Мельянец
Виолончель - Зоя Юшкевич
Помощь и вдохновение - Jan Pospieszalski и Hubert Kowalski