Ці можна за іконай схавацца ад правасуддзя? | Можно ли за иконой спрятаться от правосудия?

Распачаўшы раскопкі на месцах масавых пахаванняў часоў Другой сусветнай вайны, следчыя ўпарта абыходзяць увагай Курапаты. Як і саму тэму камуністычнага генацыду беларускага народа. Пакаяння няма. А партрэты катаў па-ранейшаму вісяць у кабінетах супрацоўнікаў КДБ, у Сувораўскай вучэльні, помнікі ім стаяць на плошчах беларускіх гарадоў. Затое з нашчадкаў тых катаў сёння лепяць “анёлаў-абаронцаў” краіны. Ці можна без пакаяння патрапіць у рай і чым пагражае адмова пакаяцца? Ці атрымаецца ў тых, хто ладзіў рэпрэсіі, схавацца за плячыма святароў? Ці павераць беларусы ў тое, што тыя, хто іх катуе і пераследуе, — анёлы-абаронцы краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ксёндз Вячаслаў Барок. ТГ: FB: ВК: ОК: Instagram: #Беларусь #ВячаслаўБарок #правасуддзе
Back to Top