«Знак бяды» Васіль Быкаў

Супраць выхаду гэтай кнігі выступаў старшыня КДБ СССР Віктар Чэбрыкаў, які ўбачыў у творы “падкоп пад калектывізацыю”. Але ішлі 1980-я гады, і Васіля Быкава падтрымалі генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і “архітэктар” гарбачоўскай перабудовы член Палітбюро Аляксандр Якаўлеў. Менавіта апошняму належыць фраза: “Можна, вядома, не надрукаваць, але нельга не друкаваць”. Пасля выхаду “Знак бяды” назавуць выдатнай і мужнай кнігай, якая створана па законах праўды і чалавечнасці. Крытыка напіша, што ваенны празаік Быкаў за вясковым жыццём сваіх герояў, за знешнімі аксесуарамі сялянскага быту, думкамі і спадзяваннямі ціхамірнага беларуса-мужыка ўбачыў свет шэкспіраўскіх страсцей. Сюжэтныя вузлы аповесці сцягнуты да той мяжы, калі развязаць іх немагчыма — можна толькі рассячы. Ідэалагічная тэмпература чалавечых страсцей даведзена да крытычнага пункта, калі ствараецца ўражанне, што на хутары Яхімоўшчына (дзе і адбываюцца падзеі “Знака бяды”) разыгрываецца драма сусветнага значэння. І ад таго, як павядуць
Back to Top