Супрацоўнікі дэпартамента аховы забяспечваюць прапускны рэжым у школах

У гэтым навучальным годзе ў школах Мінскай вобласці ўзмацняюць бяспеку. Да працы па забеспячэнні прапускнога рэжыму ва ўстановах адукацыі прыцягваюцца супрацоўнікі дэпартамента аховы. У Салігорскім раёне дзяжурства работнікаў ахоўнага ведамства ўжо наладжана ў трох школах. Да канца года ініцыятыву распаўсюдзяць ва ўсе навучальныя ўстановы раёна з колькасцю вучняў больш чым 350. Як працуе новаўвядзенне і якая яго мэта - высветліла наша здымачная група падчас наведвання другой салігорскай школы.
Back to Top