Реформа системы образования / Что нужно менять / Как избавиться от идеологии и качественно учиться
Рэанімацыйны пакет рэформаў – гэта набор праектаў канцэпцый і законаў, якія распрацоўваюцца дэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі для дэмакратызацыі Беларусі.
Сёння мы пагаворым пра рэформу сістэмы адукацыі.
Беларуская сістэма адукацыі патрабуе адмысловай увагі, бо якасная сістэма адукацыі – гэта забяспечаны дабрабыт дзяржавы і кожнага грамадзяніна ў будучыні.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што бедны педагог – дрэнны педагог і прапануе ўзвысіць заробкі настаўнікам да ўзроўня сярэдніх заробкаў па краіне. Выкладчыкі ВНУ павінны зарабляць у паўтары разы больш за настаўнікаў.
Увесці беларускую мову ва ўсіх дзяржаўных і прыватных установах адукацыі, а для педработнікаў, якія дрэнна ёй валодаюць – арганізаваць адмысловыя курсы.
Неабходна развіваць спецыялізаваныя школы з паглыбленым вывучэннем замежных моваў. Якасць цяперашняга вывучэння замежных моваў з’яўляецца поўнай прафанацыяй.
БСДП лічыць недапушчальным камерцыялізацыю адукацыі праз адпрацоўку заняткаў, пераздачы залікаў і іспытаў, а таксама спагнанне платы за вучобу.
Ва ўсіх установах адукацыі не павінна быць месца палітычным, ідэалагічным і рэлігійным арганізацыям.
БСДП лічыць, што наборы на завочную форму адукацыі, як нізкаякасную, павінны быць абмежаваныя.
У краіне павінна быць створана сетка ўстаноў адукацыі для дарослых (так званыя ўніверсітэты “трэцяга пакалення”).
Апроч таго, Беларусь павінна вярнуцца ў Балонскі працэс і стаць яго паўнавартасным удзельнікам. Балонскі працэс - гэта не толькі міжнародны абмен і стажыроўкі – гэта гарантаванае прызнанне беларускіх дыпломаў у Еўропе, студэнцкае самакіраванне і выбары рэктараў. Гэта ўзвышэнне кваліфікацыі беларускіх выкладчыкаў і выкарыстанне імі сучасных адукацыйных праграм.
Настаўнікам і выкладчыкам павінна быць вернута павага.
Падрабязней пра рэформу сістэмы адукацыі чытайце на сайтах і .
#bsdp
1 view
702
239
1 year ago 00:38:32 1
Лучшее в мире образование. Как учили в советское время
1 year ago 00:20:05 1
Транспортная реформа в Челябинске. Оценка текущего состояния и перспектив