Раўбічы: беларуская мінуўшчына | Займальная гісторыя Беларусі з Лявонам Казаковым — Добры канал
Падпісвайцеся на наш сайт, саціяльныя сеткі і Telegram:
►
►
►
►
►
Сёння мы завіталі ў вёску Раўбічы. Яна знаходзіцца прыблізна ў 15-ці кіламетрах на паўночны ўсход ад Мінска ў надзіва маляўнічым месцы. Падчас апошніх ледавікоў тут сфарміраваўся ўнікальны прыродны ландшафт, які часам называюць Беларускай Швейцарыяй. У наш час у асноўным прынята звязваць Раўбічы з Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорта, які тут плённа функцыянуе ажно з 1974-га года. Але разам з тым Раўбічы маюць і вельмі цікавае мінулае з лёгкім флёрам містыкі. Раней гэтая мясцовасць мела крыху меньш мілагучную, але надзіва прыцягальную для студэнтаў назву Халяўшчына.
У 17-ым стагоддзі гэтыя землі належалі аднаму з прадстаўнікоў буйнога шляхецкага рода Валадковічаў – наваградскаму ваяводзе Казіміру. І асабліва не вылучаліся з шэрагу яго іншых уладанняў. Ажно да 1650-га года, ка