Беларусы “Будзе Дзень“ (песня Максіма Знака)

Салідарнасць беларусаў працягвае ўражваць! У падтрымку Максіма Знака беларусы запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп. Максім Знак трансляваў любоў і павагу да людзей. Годны беларус, якім мы ганарымся і захапляемся. Максім Знак – адвакат, які зараз знаходзіцца за кратамі за тое, што імкнуўся зрабіць Беларусь дэмакратычнай. Яго асудзілі на 10 гадоў калоніі. У зняволенні ён шмат чытае: у спісе, якім ён падзяліўся з сястрой, – больш за 100 кніг. Максім таксама займаецца і творчасцю – піша вершы, песні і кнігі. А колькасць лістоў, якія Максім напісаў і атрымаў, перайшла адзнаку ў дзесяць тысячаў. Песню «Будзе Дзень» Максім Знак напісаў у 2020 годзе і выканаў яе на гітары. Са словаў ягонага бацькі, Максім і дагэтуль працягвае верыць, што «будзе дзень!». Напісаць ліст Максіму можна на адрас: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба. Падпісанты «Годна» запісалі кавер на песню Максіма. Слухаем і захапляемся Тэкст песні: Гэта будзе звычайны дзень Жоўтае сонца і неба блакiтнае Толькі ў вачох людзей Зноў надзея нікім не забітая, Будуць глядзець наўкол І разумець што ўсё памянялася Будзе ў вачох любоў Бо без любві б і не атрымалася! Быць сабою Што можа быць прасцей Жыць з любоўю І павагай да людзей Болей не хлусіць, не баяцца Ніколі! Ніколі! Ніколі! Болей ніколі не пазбаўляцца Годнасці ды волі!!! Зараз здаецца нам Усё непахіснае і маналітнае Толькі дрыжыць сцяна Сыпецца долу тынкоўка адбітая Хтосьці адкажа “Не!“ Хопіць сумленнага слова аднога І не стаяць сцяне І не баяцца болей нічога Быць сабою Што можа быць прасцей Жыць з любоўю І павагай да людзей Болей не хлусіць, не баяцца Ніколі! Ніколі! Ніколі! Болей ніколі не пазбаўляцца Годнасці ды волі!!! Гэта будзе звычайны дзень Можа праз месяц, а можа і заўтра Сонца прагоніць цень Толькі яшчэ патрываць крыху варта Каб гэты дзень настаў Рабi, што трэба і будзе што будзе Каб гэты дзень настаў Будзь беларусам, і разам мы будзем! Быць сабою Што можа быць прасцей Жыць з любоўю І павагай да людзей Болей не хлусіць, не баяцца Ніколі! Ніколі! Ніколі! Болей ніколі не пазбаўляцца Годнасці ды волі! Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: і на патрэоне: Падрабязней пра кампанію «Годна»: Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: @hodnaby
Back to Top