“Ідэя Х“ з Аляксандрам Памідоравым | “Идея Х“ с Александром Помидоровым

3 траўня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, шоўмен, фронтмен гурта Pamidor/Off Аляксандр Памідораў. Нацыянальная ідэя — гэта не тое, што нацыя пра сябе думае, а тое, як нацыя будзе ўспрымацца з пункту гледжання Госпада праз вякі. Гэта добрае азначэнне нацыянальнай ідэі, і беларусы сёння маюць усе шанцы прайсці гэтым шляхам і не трапіць у пастку ідэалогіі. Пра тое, чаму вельмі важна дамагчыся таго, каб Канстытуцыя працавала, а законы выконваліся, чым так небяспечная “пастка ідэалогіі” і ці здолеем мы прайсці гэтым шляхам, калі адрынем свае нацыянальныя каштоўнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Памідоравым.
Back to Top