Макс Корж звярнуўся да беларусаў на канцэрце ў Адэсе:

Макс Корж звярнуўся да беларусаў на ўчорашнім канцэрце ў Адэсе: «У вас былі нялёгкія часы — цяпер у вас лепш. У нас будзе таксама лепш. Усе мы ідзем да аднаго прыгожага праз церні, праз цяжкасці, усе мы ідзем да лепшага. Я думаю, Бог нам дасць больш рэальны шанец, больш рэальную магчымасць зрабіць сваю краіну лепш, усё выправіць». Людзі скандавалі «Жыве Беларусь!», а на экранах паказвалі кадры з пратэстаў.
Back to Top