Sine Glossa (HD)

19 лютага ў невялічкім мястэчку Ракаў, што на Валожыншчыне, адбыўся першы сольны канцэрт каталіцкага гурта “Sine Glossa“. Калектыў сабраўся ў верасні 2010 года, калі ідэя стварэння парафіяльнага гурта аб’яднала музычныя таленты, намаганні і памкненні яго удзельнікаў. Праз пэўны час група пачала пісаць свае ўласныя творы і прымаць удзел у мясцовых музычных фэстах, а сёлета дала свой першы паўнавартасны канцэрт. “Музыка - гэта спецыфічны спосаб малітвы, кантакту з Богам. Святы Дух аб’яднаў нас і натхніў дзеля таго, каб мы неслі іншым людзям святло Евангелля, каб мы праслаўлялі Пана і рэалізоўвалі свае творчыя ідэі і здольнасці праз музыку, праз спеў і танец. Наш гурт не прывязваецца стала да аднаго пэўнага стылю: у нашых песнях у той ці іншай ступені прысутнічаюць элементы рок-н-рола, рэгі, рэпа, ска-панка і інш. Але я лічу, што не вельмі істотна тое, у якім стылі ці музычным напрамку праслаўляюць Бога, проста мы стараемся выкарыстоўваць для гэтага як мага больш магчымасцяў, разнастайн
Back to Top