Янка Купала. Духоўны прарок і зямны чалавек

Янка Купала нарадзіўся ў той самы дзень, у які нарадзіўся Ян Хрысціцель. «Вось я пасылаю Майго пасланца, які табе падрыхтуе Дарогу»... Больш за 100 гадоў назад Бог шчодра кінуў сваю зыркую іскру ў душу сялянскага сына – і ў свет прыйшоў нацыянальны геній, успыхнула зорка беларускай літаратуры – Янка Купала. Успыхнула, каб паказаць усяму свету, што ёсць такі народ, што ёсць такая мова. Магутнае слова ты, роднае слова! Са мной ты наяве і ў сне; Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне. Бяссмертнае слова ты, роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы, Дый дарма: жывеш як жыло... Загнанае слова ты, роднае слова! Грымні ж над радзімай зямлёй: Што родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой! Сёння імя паэта і драматурга Янкі Купалы з дзяцінства ведае кожны беларус. У яго гонар названыя вуліцы, створаны музеі, узведзены помнікі. Яго вершы вучаць напамяць ужо некалькі пакаленняў беларускіх школьнікаў. Янка Купала вядомы і як празаік, перакладчык, публіц
Back to Top