Навагодні вальс (дзіцячы кавер)

Падтрымай праект праз краўдфандынг - Арыгінальная песня – “Блізняты-важаняты. Навагодні вальс.” ( Спявае Мацей Бычкоў Музыка – Таццяна Мурзо () Тэкст: Лес у колерах зімы, З неба сыплюцца сняжынкі. Хутка Новы год і мы Сёння разам ля ялінкі. Мішура і шарыкі, Цацкі і цукеркі. Зіхацяць ліхтарыкі, Шамацяць паперкі. Новы год спаўняе мары, Загадай сваё жаданне. Вер у цуды, вер у чары, Свет дакладна добрым стане. Стане добрым кожны з нас, Падабрэюць ліхадзеі Новы год – шчаслівы час, Ён усім дае надзею. Новы год спаўняе мары, Загадай сваё жаданне. Вер у цуды, вер у чары, Свет дакладна добрым стане. Мішура і шарыкі, Цацкі і цукеркі. Зіхацяць ліхтарыкі, Шамацяць паперкі. Плэйліст з усімі песнямі дзецям па-беларуску тут:
Back to Top