Гатоўнасць да «Славянскага базару» праверыў намеснік прэм’ер-міністра ()

Да 10-га ліпеня Віцебск павінен цалкам быць гатовы да прыёму 26 фестывалю «Славянскі базар». Такую задачу паставіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі і старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні форуму Васіль Жарко. Для гарадскіх і абласных службаў фестываль – сваеасаблівы экзамен на трываласць. Горад чакае тысячы гасцей, а таму нават невялікая недаробка можа стаць лыжкай дзёгцю ў бочцы мёду. Асноўная ўвага арганізатараў форуму – удзельнікам і гасцям. Іх чакаецца каля 5 тысяч з 38 краін свету. Размесцяцца яны ў 12 гасцініцах і гатэлях фестывальнай сталіцы. Акрамя асноўных аб’ектаў харчавання, у кругласутачным рэжыме будуць працаваць вулічныя кафэ. Працягласць гандлёвых радоў на вуліцах Віцебска —каля 10-ці кіламетраў. Працягнецца і рэжым работы грамадскага транспарту. Яго рэжым будзе адкарэкціраваны з улікам начных канцэртаў. Зараз апошнія падрыхтоўчыя работы вядуцца ў раёне летняга амфітэатра. Першых гасцей фестываль мастацтваў прыме ўжо на гэтым тыдні. Афіцыйнае адкрыццё форуму адбудзецца
Back to Top