Вацлаў Ластоўскі. “Знакамітыя беларусы“

Кар’ера: ад паслугача ў віннай краме да галоўнага рэдактара дзіўнаватага часопіса. Хобі: расказваць, што беларусы не беларусы, а крывічы, і ўвогуле нашчадкі гіпербарэяў (мегаславян з магутнай цывілізацыяй). Палітычныя погляды: хісткія. Дасягненне: ствараў БНР. Гісторыя Вацлава Ластоўскага – энергічнага папулярызатара, забітага чэкістамі, – у новым выпуску “Знакамітых беларусаў”: 00:32 – палітычныя прыгоды Ластоўскага 1:27 – першы візіт у “Нашу Ніву” і праца ў газеце 2:27 – што такога асаблівага ў “Кароткай гісторыі Беларусі”? 2:59 – крывіцкі часопіс на літоўскія грошы 3:31 – неверагодныя гіпотэзы: гіпербарэі і іншыя арыйцы 4:09 – чаму Ластоўскі вярнуўся ў БССР? 4:34 – справа “Саюза вызвалення Беларусі”: роля Ластоўскага і трагічны фінал Тэкст чытае Ігар Палынскі. Выпуск падрыхтаваны паводле кнігі Анатоля Тараса “Вяшчун крывіцкай культуры”. Падпісвайцеся на канал, дзяліцеся відэа з сябрамі! Мы ў сацсетках: УКантакце: Facebook: Аднакаласнік
Back to Top