CO-DOC: інтэрв’ю з Настай, якая трапіла на карантын з двума дзецьмі

Прадстаўляем Вам новы эпізод сумеснага праекту Цэнтра «Жывая Бібліятэка» @humanlibraryby і Collabex @. Гэтым разам мы завіталі ў госці да Насты Базар @, актывісткі і маці дваіх дзяцей. Мы паразмаўлялі з Настай аб перспектывах хоўмскулінга, калі дзеці атрымоўваюць адукацыю дома і не ходзяць у школу, і аб развіцці анлайн-сегменту сістэмы адукацыі. Аўтар вокладкі - Анастасія Рыдлеўская @arydlevskaya_art Гэта заключны эпізод праекта CO-DOC. Вялізарны дзякуй усім удзельнікам праекта! Мы, як і героі эпізодаў, спадзяемся, што чалавецтва зможа адолець пандэмію, і ўзаемасувязі паміж людзьмі працягнуць развівацца як анлайн, так і афлайн, без кантэксту пагрозы здароўю. Беражыце сябе і будзьце здаровымі!
Back to Top