Лукашэнка сабраў аншлаг. Што за трэш? / ПраСвет

У новым выданні “ПраСвету“: 00:00 Зорка #Лукашэнкі ззяла на самай вялікай сцэне краіны – “Менск-Арэне“ 17 верасня. Буйства двух колераў, або Дзень народнага адзінства. Яму нават пляскалі стоячы: відаць, настолькі праніклівыя словы ён казаў. Вайны не будзе, але глядзець варта на ўсе вочы, асабліва на заходнія межы. Прапаганда Лукашэнкі асабліва пастаралася: выпусціла цэлы мастацкі фільм, як варта радзіму любіць, а каго любіць забаронена. Як гэтак званае свята адзінства пераўтварылася ў шоў аднаго акцёра? 05:52 Пятля вакол Аляксандра Лукашэнкі сціскаецца. Еўрапейскі парламент заклікаў пашырыць санкцыі супраць рэжыму і выдаць ордар на ягоны арышт. У Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН абмяркоўваюць беларускую незалежнасць. Святлана #Ціханоўская заклікала не пакідаць Беларусі Пуціну як суцяшальны прыз. У асабістых размовах з кіраўнікамі замежных дэлегацыяў Ціханоўская прасіла падтрымаць новы беларускі пашпарт. Раней яна наведала Брусель. Калаж з фота: AA/ABACA / Ab
Back to Top