Абласная выбарчая камісія сфарміравана. Старшыня абраны ()
Старшыня Віцебскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання абраны на першым арганізацыйным пасяджэнні камісіі. Ім стаў Дзмітрый Хама, які з’яўляецца начальнікам ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама. На арганізацыйным пасяджэнні камісіі таксама былі абраныя намеснік старшыні і сакратар. Акрамя гэтага, разгледжана пытанне аб утварэнні выбарчых акруг – іх у рэгіёне 60 з сярэдняй колькасцю выбаршчыкаў 14 569 чалавек. Поўная інфармацыя аб ходзе выбарчай кампаніі – на афіцыйных сайтах Цэнтральнай выбарчай камісіі і Віцебскага аблвыканкама.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017