Аб дурню і залатым птаху. Каляды разам з Маляванычам. Вечар дваццаць пяты

«Было ў ваднаго чалавека трох сыноў: двух разумных, а трэйці – дурны. Старэйшы ўмеў на скрыпцы йграць, серадольны – на дудцы, а найменшы – дурны, – усё, седзячы на печы, лучыну стругаў. Вырасла ў таго гаспадара ў садочку яблынка, а на ёй расьлі залатыя яблычкі. Аднаго разу агледзілі яны, што кажнаю ноччу не ставала аднаго яблычка...» Віншуем вас, даражэнькія, з Раством і прапануем сёння ў святочны вечар 25 снежня беларускую народную казку «Аб дурню і залатым птаху». Маляваныч будзе чакаць вас у 19:30, не спазняйцеся! І Андрусь Такінданг малюнкі ўжо падрыхтаваў. Спяшайцеся рабіць цуд на Каляды ды падтрымлівайце дзеячаў культуры, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Back to Top