Recha -- Raps

Калі рэчаіснасць поўніцца вар’яцтвам і гвалтам, гурт Recha заклікае клапаціцца пра ментальнае здароўе і захоўваць бадзёрасць духу. Ад бяды і нервовых зрываў дапамагае сузіранне палёў жоўтага рапсу, сяброўскае таварыства і чорная кава на беларускіх запраўках. Або можна паглядзець тры разы кліп гурта Recha «Рапс» — у ім усе беларускія антыстрэсы радуюць вока адначасова і адразу. Слухаць трэк на ўсіх музычных пляцоўках: Андрусь Такінданг — домры, голас, сцэнар. Кастусь Лісецкі — бас. Ігар Асідчанка — акардэон. Леанід Паўлёнак — ударныя. Ігар Чышчэня — камера. Ліза Ветрава — гуркі, малако, рознічны гандаль. Дзяніс Міжуй — фота. Саня — аўто. Андрэй Пакрывала — аўто.
Back to Top