Гуканне вясны 2014

Супрацоўнікі філіялу Веткаўскага музею разам з гуртом з в.Стаўбун, сябрамі грамадскай суполкі “Талака“ ды іншымі неабыякавымі да народнай культуры людзьмі загукалі вясну. Каб хутчэй надыйшла вясна ўдзельнікі свята спявалі адмысловыя загукальныя спевы, вадзілі карагоды, падкідвалі птушак з цеста ўгару, гушкаліся на арэлях, палілі пудзіла зімы, гулялі ў гульні. Як гэта было глядзіце ў матэрыяле карэспандэнта “Гомель грамадзянскі“ Ларысы Шчыраковай
Back to Top