Буктрэйлер да кнігі Васіля Шырко Дзед Манюкін і нукі. Атары Дубяга Матвей і Дубяга Цімафей

Ва ўсе часы кніга была і застаецца адным з найважнейшых сродкаў пазнання свету. Для дзяцей найбольш актуальнымі для чытання з’яўляюцца казкі. І, бясспрэчна, важна прыцягваць увагу чытачоў менавіта да твораў беларускіх аўтараў. Гэта стала адной з прычын для стварэння буктрэйлера па матывах кнігі Васіля Шырко “Дзед Манюкін і ўнукі”. Кніга рэкамендуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту. У роліку выкарыстаны відэаматэрыялы, якія маляўніча і весела ілюструюць прапанаваную кнігу. Не выпадкова для агучвання роліка абраны менавіта дзіцячы голас. Наш буктрэйлер - гэта своеасаблівая парада па выбары кнігі дзецям-чытачам ад іх равесніка. Асноўная мэта стварэння дадзенага буктрэйлера - гэта яшчэ адзін з спосабаў прыцягнення ўвагі юных чытачоў да кніг ў цэлым і да кнігі “Дзед Манюкин і ўнукі“ ў асаблівасці. Чытайце казкі! Чытайце казкі беларускіх аўтараў!
Back to Top