Sonika - Балада

Такую песню лірнік на Нёмане спяваў. Дачку князёву шчыра пастух адзін кахаў, Яна яго кахала – галубка з галубком, Зямля багаццем стала, а неба ім вянцом. Быў юны шлюб прыгожы – купалаўскі вянок, Укласці меч у ножны князёвы змовіў рок. Дазнаўся князь суровы,пра іх таемны шлюб Схапіў любоў у аковы, дзе сосенка і дуб А на стромным беразе дуб з сасной стаяць, Звіўшыся галінамі на ўсход глядзяць. На ўсходзе сонейка макамі цвіце, На зямлі каханенькай, з палыном расце Куды ўцячы каханню, дзе жорсткасць правіць баль Там кроў з расой на ранні, змачылі тонкі шаль. Пад дубам і сасною, так лірнік мне спяваў, Хлапца і свет князёўну любіцца Божа ўзяў. А на стромным беразе дуб з сасной стаяць, Звіўшыся галінамі на ўсход глядзяць. На ўсходзе сонейка макамі цвіце, На зямлі каханенькай, з палыном расце
Back to Top