6-ы міжнародны чэмпіянат «Жылінскія сенакосы» ()
Масавая касавіца у гаспадарках толькі пачалася, а вось у Паставах ужо вызначылі самага лоўкага і хуткага касца. Тут прайшоў 6-ы міжнародны чэмпіянат «Жылінскія сенакосы». У поле выйшлі каля паўсотні касцоў, сярод іх нават госці з Кітая. Для перамогі патрэбна было не толькі хутка прайсці дыстанцыю, але і не пакінуць пасля сябе ні травінкі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017