Яўгенія Янішчыц: Ты пакліч мяне. Пазаві... | вершы па-беларуску

Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё зь любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцьця шырокай. Пачынаецца ўсё зь любві — Першы посьпех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І зьмяняюцца краявіды Пачынаецца ўсё зь любві — Нават ненавісьць і агіда... Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё зь любві. А інакш і жыць немагчыма.
Back to Top