ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА – вызваліць Беларусь, прыстрэліць Лукашэнку і як Міхалок здаў рэпера Сярогу

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. Гэта складаны выпуск, і мы яго доўга рыхтавалі. Героі – байцы палка Каліноўскага: - камандзір Дзяніс «Кіт» Прохараў; - інструктар навучальнага цэнтра Аляксей «Псіхолаг» Назараў, які страціў нагу пры абароне Кіева; - мінамётчык батальёна «Волат» Ракета, які спяваў з Міхалком; - мінамётчык батальёна «Волат» Яўген «Салам» Жураўскі, веганіць прама на вайне; - мінамётчык батальёна «Ліцвін» Вячаслаў «Мірык» Граноўскі, які ў 2020 годзе працаваў у МУС і быў у ачапленні Палаца Незалежнасці, калі Лукашэнка выйшаў з аўтаматам без ражка. Мы пагутарылі пра вайну і смерць, пра жах і пекла, пра страх і антыдэпрэсанты, пра кантузіі і апошняе слова. Пра смерць Іллі Ліцвіна, пра сілавы сцэнар і мінамёты для Палаца Незалежнасці. Пра перамогу Украіны, планы пасля вайны і чаму Лукашэнка баіцца палка Каліноўскага. Гэта цяжкая размова. Падтрымайце хлопцаў. 💣 Дапамагчы палку Каліноўскага: (доступ да сай
Back to Top