Ціханоўская – Зяленскаму: «Міратворцам не можа быць Лукашэнка. Ён забыўся на боль, які вы адчуваеце»

«Для мяне відавочна: каб узнавіць мір і бяспеку, расійскія войскі павінны выйсці з тэрыторыі і Украіны, і Беларусі. Але і Лукашэнка павінен сысці таксама. Зараз ён спрабуе перайграць, прабрацца на перамовы і выдаць сябе за міратворцу, а не суагрэсара Пуціна. Але ад імя беларусаў на перамовах павінны гаварыць сапраўдныя прадстаўнікі народу. А Лукашэнка і яго пасобнікі павінны быць прыцягнуты да адказнасці за свае злачынствы – і перад беларусамі, і перад украінцамі. Я бачыла на фотаздымках вашыя вочы, калі вы былі ў Бучы. І разумею, які боль назаўсёды застаецца ў сэрцы ад страты кожнага суайчынніка. Дык не разлічвайце, што міратворцам можа быць чалавек, які даўно забыўся на гэты боль».
Back to Top