Анархісты на абароне Курапата.

Лібертарныя актывісты Менску амаль з першых дзён актыўна ўключыліся ў барацьбу супраць будоўлі бізнэс-цэнтру на тэррыторыі мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій “Курапаты“. Яны прымалі непасрэдны ўдзел у распаўсюдзе матэрыялаў і ўлётак сярод мясцовага насельніцтва, стваралі агітацыйны матэрыял на месцы будоўлі, уступалі ў супрацьстаяньне з будаўнікамі, падтрымлівалі актывістаў_ак і мясцовых жыхароў на ўсіх этапах абароны мемарыялу. Негледзячы на тое, што сама будоўля спынена, нашы паплечнікі_цы працягваюць стаяць на варце Курапатаў нават уначы, ведаючы, што на лягер актывістаў_ак ужо рабіліся правакацыйныя напады мусароў. Мы не верым у тое, што з чыноўнікамі трэба дамаўляцца па гэтым пытаньні, і гэта паказала “камісія па грамадскім абмеркаваньні“, якая пастанавіла будоўлю законнай. Мы лічам, што алігархам варта будаваць свае бізнэс-цэнтры на задніх дворыках сваіх лецішч і загарадніх дварцоў, а не ў важных для народа месцах! Либертарные активисты_ки Минска с первых дней активно включились в борьбу против стр
Back to Top