Ой бацька мой, Нёман - выконвае Мікалай Ворвулеў (музыка Н. Сакалоўскага, словы А. Астрэйкі, 1955)

Вядомая песня “Ой бацька мой, Нёман“ многімі ўспрымаецца як народная. І ўсё ж у яе ёсць аўтар. Яе тэкст напісаў таленавіты беларускі паэт Анатоль Астрэйка (1911—1978), які быў адказным сакратаром знакамітай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», а пазней — часопіса «Вожык». Кампазітарам з’яўляецца Несцер Сакалоўскі (1902—1950), збіральнік народнай музыкі і аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР. Дадзенае выкананне было запісана ў 1955 годзе і належыць Мікалаю Ворвулеву (1917—1967), які тады быў салістам Беларускага тэатра оперы і балета. Арыгінальны тэкст верша: Ой, Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі, Магілаю ворагам цеснай Не раз твае хвалі былі. Ой, Нёман! Ой, бацька мой Нёман, Як сонца, як дзень дарагі, Касцямі звяругаў шалёных Усланы твае берагі. А бераг высокі і роўны, Жарсцвяны і ўкрыты лазой, Не б’еш ты, а граеш чароўна Блакітнаю хваляй сваёй. Ой, Нёман! Ой, бацька любімы, Як сонца, як дз
Back to Top