“Неверагодныя“: гісторыя ўрача Максіма Ачарэтняга | “Неверагодныя”: история врача Максима Очеретнего

30 красавіка стала вядома, што з 3-й дзіцячай бальніцы Мінска звольнілі яе галоўнага доктара Максіма Ачарэтняга. Адміністрацыя растлумачыла, што працоўныя адносіны прыйдзецца скасаваць, бо вядомы ў Беларусі анестэзіёлаг-рэаніматолаг падчас перадвыбарчай кампаніі падпісаўся за кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку. Таксама медык узяў на працу звольненых раней Рустама Айзатуліна і Андрэя Вітушку. Падчас першай хвалі COVID-19 менавіта Максім Ачарэтні запусціў флэшмоб “Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома“. Гэту акцыю падтрымалі іншыя медыкі. На той час беларускія ўлады адмаўлялі шырокае распаўсюджанне захворвання ў краіне. Праз складаную сітуацыю ў Беларусі Максім Ачарэтні быў вымушаны шукаць працу за мяжой. 7 чэрвеня ён патэлефанаваў Еўрарадыё і расказаў, што ўладкаваўся дзіцячым анестэзіёлагам у шматпрофільную клініку Odrex у Адэсе. Чаму ў Беларусі не хапае дактароў, а высокакваліфікаваныя медыкі з’язджаюць з краіны? Што павінна здарыцца, каб сітуацыя змянілася? На гэтыя ды іншыя пытанні разважае
Back to Top