KAS Belarus - Bella Rus (Dein Neues Lieblingsland)

You can activate Subtitles in Belarusian, English and German. Вы можаце падключыць субтытры на беларускай, англійскай і нямецкай мовах. Lyrics (BY): Твая новая улюбеная краіна Якаб Вёленштайн Ты калісьці пытаў сябе і ўвогуле ведаеш, дзе на кантыненце Еўропа знаходзіцца сярэдзіна? Гэта не ў Брусэлі, Рыме і не ў Пецербурзе на Няве-рацэ, не ў Франкфурце, Будапешце ці Парыжы, не: гэта – ў Беларусі! Калі ты кажаш: “ніколі не чуў, пэўна, нешта праспаў?”, тады таму, што краіну часта называюць “Вайсруслянд”. Аднак гэтай назвы мы будзем пазбягаць, бо яна хутка вядзе да неслушнай высновы: маўляў, гэта – проста Расея, толькі маленькая і светлая. Але ж паміж Гародняй, Гомляй, Віцебскам, Берасцем і Магілевам месціцца краіна, сатканая з уласнага рэчыва, і з народам, чыі продкі паходзяць з розных плямёнаў, з насельніцтвам болей, чым ў Ірляндыі і Харватыі і плошчай, трымайся мацней, суразмернай з Вялікай Брытаніяй! Калі ты туды прыедзеш, яна цябе адразу завабіць. Найвялікшая сухапутная дзяржава кантынэнту, якая мае бо
Back to Top