ОРДЭН БЕЛАЙ МЫШЫ 16+ / Уладзімір Арлоў (Аўдыёспектакль)

Другая прэм’ера другога вольнага сезона Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” на падыходзе. Гэтым разам мы вырашылі яшчэ больш пашырыць межы творчасці і рызыкнулі стварыць супольны праект. Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” і падкаст-праект “III акт” прадстаўляюць! Аўдыёспектакль паводле апавядання сучаснага і наўпрост культавага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова “Ордэн Белай Мышы”. Мы дазволілі сабе абазначыць жанр як “казка для дарослых”. Твор напісаны ў стылі антыўтопіі. Гэта своеасаблівае разважанне аўтара пра адносіны ў грамадстве, дзе няма здаровай канкурэнцыі, дзе ўсё існуе толькі ў адным экзэмпляры. Кароль краіны па-свойску называў усіх на “ты” і штораніцы бегае вакол свайго палаца ў бронекамізэльцы. Два лёсы – пісьменнік без чытачоў і кароль без падданых, такія розныя погляды, статусы, жыцці – сустракаюцца ў філасофска-інтэлектуальнай размове, якая ані па законах жанру, ані па законах жыцця не мае шанцаў скончыцца чымсьці звычайным. Можна шмат распавядац
Back to Top