Фестываль «Мая Шклоўшчына» працягвае сваё шэсце па раёне.

У рамках яго ў мінулую пятніцу прынялі ўдзел жыхары Фашчаўскага сельсавета. Іх выступ у раённым Доме культуры ацэньвала кампетэнтнае журы раённага фестывалю. Па традыцыі перад пачаткам канцэртнай праграмы ў фае дома культуры была арганізавана выстава на якой былі прадстаўлены работы з пацерак, вырабы з прыроднага матэрыялу, вышыўка і многае іншае. Работнікі сталовай ЗАТ «Ніва» падрыхтавалі падрыхтавалі кулінарныя стравы беларускай кухні.
Back to Top