Ці стане прысуд Бабарыку гарантыяй суверэнітэту Беларусі?

Прысудам Віктару Бабарыку беларускі рэжым нібыта хоча прадэманстраваць сваю канчатковую перамогу над сваімі апанентамі. Застаючыся ў выніку гэтай перамогі з цалкам разарванымі адносінамі з Захадам і з настойлівым запрашэннем наведаць Крым ад усходняга суседа. Ці здольныя санкцыі і контрсанкцыі ўзмацніць беларускі рэжым? Чаго дамагаецца Масква, настойліва запрашаючы Лукашэнку ў Крым? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
Back to Top